1 верасня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы прэм'ер-міністр Ірландыі абвінаваціў Беларусь у вырабе фэйкавай рэкламы з ягонага фота

Былы прэм'ер-міністр Ірландыі абвінаваціў Беларусь у вырабе фэйкавай рэкламы з ягонага фота

Палітык падаў пазоў у Вярхоўны суд.

Ірландскі палітык і былы прэм'ер-міністр краіны Міхал Марцін абвінаваціў Беларусь і Расею ў вырабе фальшывай рэкламы крыптавалюты з выкарыстаннем ягонага фота. Аб гэтым паведаміла выданне Irish Times.

"Мяркуецца, што фальшывая рэклама ў інтэрнэце з выкарыстаннем выявы Міхала Марціна была створаная ў Беларусі і Расеі", — сцвярджае выданне.

Марцін падаў пазоў у Вярхоўны суд супраць Google, патрабуючы падаць інфармацыю аб людзях, якія стаяць за фальшывай рэкламай крыптавалют, у якой выкарыстоўваецца ягонае фота і якая з'яўляецца на легальных вэб-сайтах.

«Падробная рэклама, відаць, зыходзіла з юрысдыкцый Беларусі і Расеі. Відавочна, што для аплаты рэкламы выкарыстоўваліся выкрадзеныя крэдытныя карты», - паведаміў выданню Марцін.

Ён таксама адзначыў, што сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі пры высвятленні асобы людзей, якія напраўду замовілі гэтую рэкламу.

“Google пайшоў на супрацоўніцтва з Вярхоўным судом, і мы атрымалі вялізную колькасць дакументацыі. І прыйшлося наняць людзей для правядзення судовай экспэртызы, каб паспрабаваць вызначыць, хто заплаціў за падробленую рэкламу”, - удакладніў палітык.

Марцін асудзіў пачатую Раскяй вайну ва Украіне, аднак ён не ўпэўнены, што стаў ахвярай дыфамацыі (распаўсюджванне звестак) менавіта з гэтай прычыны.

Выданне адзначае, што ў пачатку 2024 года Марцін зноў стаў аб'ектам фальшывай рэкламы ў сацсетцы X, якая з'явілася напярэдадні рэферэндумаў у краіне "аб пытаннях сям'і і догляду". Палітык адзначыў, што Х ішоў на супрацоўніцтва з ім у пытанні высвятлення замоўцаў фальшывай рэкламы значна горш, чым Google.

У сувязі з гэтым Марцін плануе ініцыяваць перагляд у краіне законаў аб дыфамацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках