«Шкода склала больш за 465 тысяч рублёў»
3- 29.07.2024, 12:07
- 5,546
Кампанія прадавала прэміяльныя аўто, але нешта пайшло не так.
Уласнік кампаніі сумесна з дырэктарам вывозілі з Еўразвязу аўтамабілі прэміум-класа. Пасля гэтага аўто прадавалі на тэрыторыі Беларусі грамадзянам і суб'ектам гаспадарання Расеі. Пры гэтым арганізацыя не плаціла падаткі, заявіў Камітэт дзяржкантролю.
«Устаноўлена, што фактычны ўласнік кампаніі супольна з дырэктарам у 2023 годзе набыў на тэрыторыі ЕЗ праз падкантрольную пасрэдніцкую структуру 10 прэміяльных легкавікоў, - падзяліліся ў Камітэце дзяржкантролю. - Затым аўтамабілі завезлі на тэрыторыю Беларусі і прадалі расейскім грамадзянам і суб'ектам гаспадарання. Пры гэтым у нашай краіне аўтамабілі афармляліся на падстаўных фізічных асоб (у тым ліку тых, хто мае права на кампенсацыю мыт і падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе транспарту)».
«Даход ад продажу ішоў «міма касы», падаткі з яе кампаніяй не вылічаліся і не выплачваліся, - заўважылі ў ведамстве. - Шкода склала больш за 465 000 рублёў».
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у вялікай суме ў дачыненні да фігурантаў распачатая крымінальная справа.