СМІ: У Мядзведзева дыягнаставалі смяротную хваробу
45- 7.07.2024, 12:00
- 75,920

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ знаходзіцца ў прыгнечаным стане.
Экс-прэзідэнт Расейскай Федэрацыі, а сёння намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў атрымаў пацвярджэнне смяротна небяспечнай хваробы.
Цягам апошняга месяца ён прайшоў масу дыягностык і здаў вялікую колькасць аналізаў, якія пацвердзілі, што ў Дзмітрыя Мядзведзева анкалогія, а менавіта рак прастаты, піша пракрамлёўскі рэсурс, паведамляе Диалог.UA.
Суразмоўцы пракрамлёўскага рэсурсу сцвярджаюць, што ў расейскага палітыка рак прастаты. Гэтая хвароба, паводле вызначаных звестак, з'яўляецца другой вядучай прычынай смерці ад анкалогіі сярод мужчын. Апроч іншага, у матэрыяле таксама ёсць інфармацыя і пра тое, што Мядзведзеў знаходзіцца ў прыгнечаным стане.