Лукашэнка прызнаў сур'ёзныя праблемы са здароўем
151- 7.07.2024, 20:25
- 96,586
Напярэдадні дыктатару стала дрэнна на саміце ШАС у Астане.
Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ў яго сур'ёзныя праблемы са здароўем і «ён мае патрэбу ў адпачынку». Аб гэтым ён заявіў 6 ліпеня на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Раней паведамлялася, што яму стала дрэнна ў Астане падчас саміту ШАС.
Дыктатар паведаміў, што цяжка перанёс апошнія дні і хацеў бы некаторы час пабыць на ўсходзе Беларусі. Відэа фрагмента ягонага выступу сёння раніцай апублікавала прэс-служба.
«Я хацеў бы з вамі падзяліцца сваімі думкамі. Яны для вас будуць, мусіць, вельмі важныя. Ліпень месяц - заўсёды цяжкія часы для мяне. Вельмі шмат масавых мерапрыемстваў. А самае цяжкае — гэта калі вялізная колькасць людзей, і кожны, гледзячы на цябе, у табе нешта шукае: недзе праклінае... недзе яшчэ нешта. І гэтая велізарная колькасць людзей вельмі ўплывае на чалавека, асабліва такія, як парад і іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы. І яшчэ дадатковая нагрузка, звязаная з Казахстанам, Астаной, за 4000 кіламетраў адсюль. Я гэта кажу для таго, што цяжкія такія дні», - сказаў дыктатар.
Увечары, 5 ліпеня, тэлеканал «Дождь» паведаміў, што стан Лукашэнкі падчас візіту на саміт ШАС у Астане значна пагоршыўся. Журналісты спасылаліся на ўласныя крыніцы. Паводле звестак «Дождя», праблемы са здароўем у Лукашэнкі пачаліся 3 ліпеня, праз некалькі гадзін пасля прылёту ў Астану.