21 красавiка 2025, панядзелак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Лукашэнка зусім хворы

11
Аляксандр Няўзораў: Лукашэнка зусім хворы
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Іншы папуліст рыхтуецца заняць яго ганебную пасаду.

- Мы бачым, што хмары згушчаюцца, павароты палітыкі і нашага з вамі лёсу становяцца страмчэйшымі, - адзначае вядомы публіцыст Аляксандр Няўзораў на сваім канале. - То Ле Пэн адмочыць глупства, то вугорскі Орбан пацягнецца ў Крэмль, то Фіца што-небудзь зладзіць.

Орбана ўжо хочуць пазбавіць старшынства ў Радзе ЕЗ і хочуць зусім справядліва. Але яго таксама можна зразумець, ён жа прадчувае, што месца ўлюбёнца неўзабаве вызваліцца: Лукашэнка хворы, і Орбан марыць за Пуціным заняць гэтую ганебную, але прыемную пасаду.

Зрэшты, гэты візіт, на думку публіцыста, стаўся скандальным. У тым ліку праз статус Орбана.

- Пуцін часам губляе берагі і тады з-пад маскі Вялікага Геапалітыка выяўляецца такі дробны гэбэшны прахвост, схільны да бессэнсоўнай і бязлітаснай хлусні. Вось і цяпер ён схлусіў, што да яго Орбан з'явіўся як прадстаўнік Еўразвязу, - нагадвае Няўзораў. — Ніхто Пуціна за ягоны сіні язык не цягнуў, а ён прагаварыўся добраахвотна. Бо высветлілася, што, зразумела, Орбан прыехаў не як прадстаўнік Еўразвязу. Прыехаў проста па заробак і каб пацерціся аб ногі гаспадара, як вялікая балонка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках