19 красавiка 2025, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гомельскага «ябацькі», які наладзіў аўтапрабег з чырвона-зялёным сцягам, забралі аўто

67
У гомельскага «ябацькі», які наладзіў аўтапрабег з чырвона-зялёным сцягам, забралі аўто

Ён ва ўсім вінаваціць «каментатараў з Польшчы».

Гамяльчук Арцём Карпенка выпусціў некалькі відэа, дзе расказаў пра свае ліхтугі, пасля праезду па Гомелі з чырвона-зялёным сцягам 24 чэрвеня. Відэа заўважыў ТГ-канал Замкада.

На новым відэа Карпенка расказаў, што ўсё пачалося з паездкі з сябрамі на шашлыкі. Акрамя шашлыкоў у гандлёвым цэнтры сябры набылі афіцыйныя чырвона-зялёныя сцягі. Пасля чаго два аўтамабілі рухаліся па цэнтральных вуліцах Гомеля, апярэджваючы адзін аднаго. Людзі высоўваліся з люкаў і вокнаў, размахваючы сцягамі, піша «Флагшток».

«Хацелі паказаць свой лёгкі патрыятызм, каб узняць дух людзей, каб падняць настрой. ...Узбадзёрыцца, звярнуць увагу», – пракаментаваў Арцём свае паводзіны на дарогах.

Ужо праз паўгадзіны, паводле словаў Арцёма, да іх пад'ехаў экіпаж і пачаў выпісваць штрафы: за танаванне, за тое, што высоўваліся падчас руху, не ўключалі паваротнікі. Штрафы ён назваў «лаяльнымі».

Пасля таго як відэа распаўсюдзілася ў СМІ, Карпенку і ягоных сяброў выклікалі ў ДАІ. Хлопцаў аштрафавалі зноў. Арцём не ўдакладніў, паводле якіх артыкулаў.

3 ліпеня Арцёма затрымалі. У цэнтры горада БМВ Арцёма «выхапіў» з плыні інспектар ДПС. Пасадзіў у міліцэйскае аўто і патэлефанаваў кіраўніку.

Абставіны затрымання расказвае Карпенка:

«"Я яго злавіў", – сказаў інспектар. Пасля гэтага ён стаў шукаць, да чаго "дакалупацца". У машыне было сямігадовае дзіця без адмысловай утрымальнай прылады і машына была затанаваная [заўвага Флагштока: Арцём аднавіў танаванне пасля першага штрафу 24 чэрвеня]».

Пад'ехала машына са старэйшымі міліцыянерамі. Яны пачалі надгляд, адчынілі ўсе дзверы і капот. ДАІшнікі сказалі Арцёму, што цяпер яны едуць на штрафстаянку.

«Мне пачынаюць усе штрафы выпісваць, мабілу канфіскуюць, кажуць, калі не аплаціш штрафы, мабіла пойдзе ў рахунак дзяржавы…» Пасля аплаты штрафу даведаўся, што аўтамабіль ён не зможа забраць са штрафстаянкі – два ці тры дні будзе праводзіцца экспертыза VIN кода.

Пасля гэтага Арцёма выклікалі ў РАУС.

«Магчымасць перабіцця VIN кода», – паведаміў міліцыянт у РАУС.

Арцём упэўнены, што ўсе ягоныя праблемы праз каментатары ў сацыяльных сетках.

«Вынік – праз беларускі сцяг я езджу ў ДАІ, РАУС, мая машына стаіць на штрафстаянцы, б***ць, гэта проста смешна. Надумаў падняць патрыятызм, дух. Але таму, што я быў танаваны, людзі падумалі, што мне ўсё можна. Таму, што засунуў беларускі сцяг, мне ўжо ўсе законы не пісаныя…» – паведаміў Арцём, прыкметна нервуючыся на відэа.

Арцём упэўнены, што за каментатарамі стаяць варожыя сілы з-за мяжы і на ўсялякі выпадак прысягнуў дыктатару Беларусі:

«Я за Беларусь, я за нашага Лукашэнку, а ўсе каментатары з Польшчы».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках