18 траўня 2025, Нядзеля, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўсё ж змогуць заехаць у Латвію на аўто

10
Беларусы ўсё ж змогуць заехаць у Латвію на аўто

Але ёсць нюанс.

У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа даць Служба фінансавай выведкі - спецыяльнае ведамства, якое сочыць за выкананнем міжнародных санкцый. Менавіта гэты орган разглядае хадайніцтвы.

Як паведамілі "Белсату" ў гэтай установе, дазвол можна атрымаць пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.

Прасіць дазволу могуць:

- грамадзяне Латвіі, якія хочуць заехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі;

- грамадзяне Латвіі, якія хочуць прыехаць на аўтамабілі, якія належаць блізкаму сваяку (рэзідэнту Беларусі) і зарэгістраваныя ў Беларусі;

— грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейную візу або дазвол на жыхарства і хочуць заехаць на ўласным аўто, зарэгістраваным у Беларусі.

Абавязковая ўмова ва ўсіх гэтых выпадках - выкарыстанне транспартнага сродку толькі ў асабістых мэтах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках