16 лютага 2025, Нядзеля, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знікаючыя віды жывёл і раслін прапанавалі захаваць на Месяцы

8
Знікаючыя віды жывёл і раслін прапанавалі захаваць на Месяцы
Фото: Charter97.org

Халодныя цяністыя ўчасткі месяцовай паверхні пасуюць для крыякансервацыі.

Міжнародная група даследчыкаў прапанавала смелае і інавацыйнае развязанне: стварэнне «біярэпазітара» ў кратарах вечнага ценю. Гэтыя халодныя ўчасткі на паверхні Месяца захаваюць генетычны матэрыял знікаючых відаў, мяркуюць навукоўцы, піша «Хайтек».

У некаторыя зацененыя кратары на паверхні Месяца - кратары вечнага ценю або кратары вечнай цемры - ніколі не пранікае сонечнае святло. У выніку тэмпература там апускаецца да -196°С. Гэта адны з самых халодных месцаў у Сонечнай сістэмы. Нізкія тэмпературы дазваляюць на працягу доўгага часу захоўваць без догляду або затрат энэргіі ўзоры тканін і жывёл, якія зазналі крыякансервацыю.

З разлікаў навукоўцаў, замарожаныя ўзоры ў цені месяцовых кратараў могуць заставацца стабільнымі без пагаршэння якасці на працягу сотняў гадоў. Акрамя таго, аддаленасць біябанка абароніць генетычны матэрыял ад зямных катастроф, змены клімату і магчымых канфліктаў. У будучыні ўзоры могуць быць размарожаныя і кланаваныя для ўзнаўлення біяразнастайнасці.

Навукоўцы прапануюць праводзіць крыякансервацыю узораў на Зямлі і змяшчаць іх у абаронены ад радыяцыі кантэйнер для трохдзённага падарожжа на Месяц. На спадарожніку кантэйнеры будуць размешчаныя ў кратарах вечнай цемры і закапаны пад двухметровым пластом месяцовага рэгаліту для максімальнай абароны ад радыяцыі. Кожны кантэйнер пазначаць радыёчыпам для адсочвання.

Асноўная складанасць, на якую паказваюць распрацоўшчыкі, звязана з галоўнай перавагай: ва ўмовах настолькі нізкіх тэмператур людзі і робаты дрэнна працуюць. Таму пакуль не зразумела, як арганізаваць пахаванне ўзораў у кратарах. Магчымае развязанне - класці кантэйнеры ў абалонку са штучнага месяцовага рэгаліту, які абараняе іх ад радыяцыі, і проста скідаць у кратары.

Пакуль праект знаходзіцца на ранніх стадыях распрацоўкі. Даследнікі пачалі з экспэрыментаў крыякансервацыі узораў скуры з фібрабластымі клеткамі, якія ўтрымліваюць важную генетычную інфармацыю. Яны распрацоўваюць пратаколы замарозкі на прыкладзе прамянёвапёрыя рыбы Asterropteryx semipunctata.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках