6 лютага 2025, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пачала ўзмацненне войска і сіл СПА на мяжы з Беларуссю

Польшча пачала ўзмацненне войска і сіл СПА на мяжы з Беларуссю

Аперацыя атрымала назву «Бяспечнае Падляшша».

Польшча пачала аперацыю па ўмацаванні войск на мяжы з Беларуссю пад назвай «Бяспечнае Падляшша». Пра гэта паведаміла польскае Мінабароны.

На прыгранічным польскім палігоне выступіў кіраўнік Мінабароны краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. З яго слоў, адказнасць за аперацыю возьме на сябе 18-я механізаваная дывізія.

«Гібрыдная вайна дасягнула найвышэйшага ўзроўню супраць польскай дзяржавы. Памежныя напады, дыверсіі. <...> Нападкі на польскую дзяржаву адбываюцца ва ўсіх сферах і прасторах», - адзначыў кіраўнік абароннага ведамства. Ён дадаў, што памежныя войскі абараняюць польскую незалежнасць і дзяржаўныя інтарэсы.

Паралельна з «Бяспечным Падляшшам» вайсковае кіраўніцтва Польшчы запусціла яшчэ адну аперацыю - «Усходняя зара». Яе мэта - узмацніць сістэмы СПА ў адказ на вайну Расеі ва Украіне, бо баявыя дзеянні павялічылі рызыку парушэння паветранай прасторы Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках