Аб'ём экспарту калійных угнаенняў з Беларусі ў Кітай скараціўся ўдвая
13- 1.08.2024, 22:02
- 6,204

Таксама сёлета ў свеце ўпалі кошты калійных угнаенняў.
Аб'ём экспарту калійных угнаенняў у Кітай з Беларусі ў студзені-чэрвені 2024 года скараціўся (у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам) прыкладна ўдвая. Ён склаў 481,55 млн даляраў, паведамляе тэлеграм-канал «Экономика Беларуси».
Гэтая тэндэнцыя была заўважаная яшчэ паводле вынікаў за першы квартал. Тады Расея і Канада абагналі Беларусь па пастаўках калію ў КНР.
Трэба адзначыць, што сёлета кошты калійных угнаенняў у свеце ўпалі.