У Менску пачаўся трохтыднёвы збор з вайсковаабавязанымі
17- 1.08.2024, 18:57
- 8,714

Фотафакт.
Падраздзяленні тэрытарыяльных войск фармуюцца з вайсковаабавязаных, прызваных з запасу. Усе яны пройдуць падрыхтоўку на штатных воінскіх пасадах, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
«Такія зборы ў сталіцы праходзяць не ўпершыню. Яны прызначаныя для папаўнення навыкаў вайсковаабавязаных, - кажа вайсковы камісар Дзяніс Салагуб. - Падчас збору будуць адпрацаваныя пытанні абвесткі, набору і пастаўкі вайсковаабавязаных з запасу, атрымання неабходных запасаў матэрыяльных сродкаў, узбраення і спецыяльнай тэхнікі з баз, складоў, арсеналаў, прызначаных для фармавання тэрытарыяльных войск, арганізацыі службы на кантрольна-прапускным пункце, а таксама аховы і абароны аб'ектаў інфраструктуры Маскоўскага раёна».


