17 сакавiка 2025, панядзелак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кухарка з Беларусі прыгатавала дранікі і заняла першае месца на кулінарным конкурсе

16
Кухарка з Беларусі прыгатавала дранікі і заняла першае месца на кулінарным конкурсе

Спаборніцтвы праходзілі ў кітайскім горадзе Сіньцзяні.

Гамяльчанка Аксана Чаркас заняла першае месца на Кубку кухараў у Кітаі. Яна прыгатавала дранікі і пакарыла журы, расказала Тэлерадыёкампанія «Гомель».

Аксана атрымала залаты медаль за прыгатаванне беларускай нацыянальнай стравы. Спаборніцтвы праходзілі ў кітайскім горадзе Сіньцзяні.

На патрабаванне конкурсу трэба было прыгатаваць некалькі нацыянальных страў, якія сваім смакам перадавалі б увесь каларыт краіны.

Ніякіх нарыхтовак загадзя рабіць было нельга. Канкурсантам далі толькі сырыя прадукты, пліту і 3 гадзіны на прыгатаванне стравы. Пры гэтым трэба было прыгатаваць порцыю не толькі для журы, але і яшчэ 15 для наведвальнікаў, якія таксама дэгуставалі страву.

У Аксаны нават пытанняў не ўзнікла, што яна будзе гатаваць. Кухарка без сумневаў выбрала дранікі.

«Усё геніяльнае - проста», - заўважыла яна, пры гэтым падкрэсліўшы, што «добрыя дранікі атрымліваюцца са старой бульбы».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках