21 чэрвеня 2025, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі паўторна выставілі на гандаль жывога кракадзіла

5
У Беларусі паўторна выставілі на гандаль жывога кракадзіла

Дандзі патаннеў.

У Менску на аўкцыёне прадавалі жывога нільскага кракадзіла з мянушкай Дандзі. Але адзіны пакупнік, які зарэгістраваўся, так і не пацвердзіў заключэння ўгоды, паведамляецца на сайце beltorgi.by.

Новы гандаль пройдзе 13 жніўня. Стартавы кошт знізілі да 1800 рублёў (было 2000).

Спачатку кракадзілам валодала менская кампанія «Аўтсорсінг Карпарэйшн», але потым яна сышла ў ліквідацыю і стала распрадаваць уласнасць.

Цяпер Дандзі знаходзіцца ў заапарку Менска на ператрымцы. Паводле мерак кракадзілаў ён малады, нарадзіўся ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках