17 чэрвеня 2025, aўторак, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» папярэдзіла пра фэйкавую рассылку

1
«Белпошта» папярэдзіла пра фэйкавую рассылку

Паведамленні прыходзяць нібыта ад імя гендырэктаркі.

У Telegram беларусам могуць пісаць ад імя генеральнай дырэктаркі РУП «Белпошта» Святланы Юркевіч. На прадпрыемстве патлумачылі, што гэта фэйк.

Паводле інфармацыі ад «Белпошты», у мэсэнджары Telegram распаўсюджваецца фэйкавае рассыланне нібыта ад імя генеральнай дырэктаркі прадпрыемства Святланы Юркевіч. «У паведамленнях змяшчаецца недакладная інфармацыя, якая можа ўвесці ў зман кліентаў і нанесці шкоду рэпутацыі прадпрыемства», – расказалі ў тэлеграм-канале «Белпошты».

Беларусаў заклікалі быць уважлівымі і не давяраць такім паведамленням. Усе афіцыйныя апавяшчэнні і аб'явы публікуюцца на афіцыйным сайце і на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках.

«Калі вы сутыкнуліся з падобнай рассылкай, просьба не рэагаваць на яе і не перадаваць асабістыя звесткі. У выпадку ўзнікнення сумненняў рэкамендуецца звяртацца ў кантакт-цэнтр РУП "Белпошта"», – адзначылі на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках