Калону РФ у Курскай вобласці знішчылі ракетамі
42- 10.08.2024, 8:02
- 31,396
З’явілася відэа, знятае ў момант маштабнага ўдару.
Знішчаная ў ноч з 8 на 9 жніўня ў Курскай вобласці расейская ваенная тэхніка да гэтага часу стаіць на ўскраінах аўтадарогі, дзе па ёй патрапілі ўкраінскія ракеты. Пра гэта паведаміў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка ў сваім Telegram-канале.
«У Курскай вобласці раздзярбаная ўкраінскімі ракетамі ваенная калона да гэтага часу стаіць там, дзе па ёй прыляцела», – адзначыў Цапліенка ў апісанні да апублікаваных фатаграфій знішчанай тэхнікі.
Адзначым, што аналітыкі DeepState пацвердзілі атаку HIMARS на калону расейскай тэхнікі, напоўненай расейскімі салдатамі.
Падзея адбылася побач з сялом Акцябрскае на паўдарозе ад Рыльска да Сцяпанаўкі. На відэа можна налічыць з паўдзясятка машынаў, якія збітыя і спаленыя стаяць на збочыне.