12 верасня 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін так і не дапяў, ува што ён улез»

13
«Пуцін так і не дапяў, ува што ён улез»

Кіраўніцтва РФ дэмаралізаванае прарывам УСУ ў Курскую вобласць.

Ваеннае і палітычнае кіраўніцтва РФ паралізаванае і дэмаралізаванае прарывам УСУ ў Курскую вобласць.

Аднак падобныя аперацыі – гэта фішка ўкраінцаў, якіх Крэмль да гэтага часу моцна недаацэньвае.

Пра гэта ў сваім блогу піша расейскі аналітык Анатоль Несміян (Эль Мюрыд), паведамляе Диалог.UA.

Ён упэўнены, што «спецаперацыя» Пуціна была загадзя асуджаная. «Ваяваць з ворагам, які валодае досведам, традыцыямі і ментальнасцю партызанскай вайны – гэта ж трэба разумець, з чым вы будзеце мець справу. Сідар Каўпак з ягонымі рэйдамі па тылах нямецкага войска адрываў на сябе нямецкія дывізіі і праходзіў сотні кіламетраў. Праблему дзясяткаў буйных і сотняў невялікіх партызанскіх атрадаў ва Украіне і ў Беларусі нямецкае камандаванне так і не развязала... Хоць бы зразумейце тых, каго вы “дэмілітарызуеце”. Вывучыце іх, ці што», – адзначыў расейскі блогер.

Ён мяркуе, што праз два з паловай гады вялікай вайны ўлады Расеі ўсё гэтак сама недаацэньваюць украінцаў, ставячыся да іх з пагардай.

Гэта для РФ абарочваецца такімі гісторыямі як у Курскай вобласці, дзе ўжо чацвёрты дзень прадаўжаюцца баі. І ўлады РФ цяпер выглядаюць слабакамі.

Украіна, адзначыў Мюрыд, адрозніваецца ад РФ моцнымі гарызантальнымі сувязямі, у яе няма такой жорсткай вертыкалі кіравання, як у РФ. І гэта яе галоўная перавага ў цяперашняй вайне.

«Кіеў выкарыстаў сваё экзістэнцыйнае адрозненне – здольнасць да імправізацыйных дзеянняў», – адзначыў расейскі блогер. Гэта разам з заходняй зброяй дало выдатны вынік. І ў Расеі ўжо няма сілы на тое, каб даць сур'ёзны адказ на гэтую тактыку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках