14 верасня 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А такое бывае? Я ў шоку!»: беларуска ўзрушыла сацсеткі вынікам «ціхага палявання»

20
«А такое бывае? Я ў шоку!»: беларуска ўзрушыла сацсеткі вынікам «ціхага палявання»

Відэа выклікала буру каментароў.

Беларуска апублікавала ў TikTok ролік, у якім пахвалілася поспехамі на ціхім паляванні ў жніўні. Так, аўтарка роліка паказала завалены белымі грыбамі стол, атрымалася своеасаблівая горка з іх. Каментатары прыйшлі ў захапленне.

@maks12121983 #белыегрибы ♬ bounce (i just wanna dance) - фрози & joyful

«Я адразу думала, падлога будзе паказаная на відэа, а тут такая гара грыбоў», – напісала адна каментатарка пад ролікам.

«Я зараз страчу прытомнасць!» – здзівілася іншая.

Трэцяя расказала, што за азёрамі недалёка ад Гародні днямі сабрала 250 белых за тры гадзіны. Хтосьці ж падзяліўся, што грыбы сапраўды ёсць, але «вельмі шмат чарвівых».

«А ў нас нават паганкі не знайду (Віцебская вобласць)», – паскардзілася яшчэ адна карыстальніца TikTok. Ёй адказалі, што гэтая вобласць «таксама поўная грыбоў».

«Гэта ўжо цяпер ізноў пайшлі баравікі? З панядзелка іду ў адпачынак і ў грыбы», – расказала пра свае планы іншая.

«Супер, як вам пашанцавала», – не стала хаваць зайздрасць трэцяя.

Аўтарка роліку сабрала свой багаты ўраджай у Гарадзенскім раёне 6 жніўня. І вядома, некаторыя каментатары папрасілі ўдакладніць месца. «Ну хто ж вам сакрэт адкрые. Таямніца», – напісаў адзін юзер.

«А такое бывае? Я ў шоку!» – здзівілася ўраджаю яшчэ адна карыстальніца.

Гэтыя віды грыбоў не варта сушыць. А што наконт старых і крыху чарвівых?

Іншыя разважалі, колькі ў гэтай гары чарвівых грыбоў і якую працу ў адборы і не толькі трэба будзе зрабіць чалавеку.

«А мяне ўсе пераконваюць, што грыбоў няма. Трэба ехаць», – рэзюмаваў размовы адзін каментатар.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках