Bild: Стала вядомая яшчэ адна нечаканая мэта наступу на Курск
2- 10.08.2024, 12:37
- 18,392
Пра гэта сказаў Зяленскі.
Украіна мае намер папоўніць абменны фонд для вяртання дадому ўкраінскіх ваеннапалонных з расейскага палону. Пра гэта паведамляе Bild.
У гэтым кантэксце журналісты зазначаюць, што афіцыйна Украіна не пацвярджала свайго ўдзелу ў аперацыі на тэрыторыі Расеі, сярод іншага ў Курскай вобласці.
У сваім вечаровым звароце 9 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў падзяку салдатам за тое, што яны захапілі ў палон расейскіх вайскоўцаў.
«Гэта [папаўненне абменнага фонду – заўв. рэд.] надзвычай важна і за мінулыя тры дні асабліва вынікова», – сказаў ён.
Bild робіць выснову, што з павелічэннем абменнага фонду з'явіцца магчымасць вызваліць з расейскага палону значную колькасць украінскіх ваеннапалонных.
«З пачатку наступу ў Курскай вобласці з'явілася некалькі відэазапісаў, на якіх зафіксаваныя групы расейскіх салдатаў, якія здаліся ў палон. Сярод іх былі памежнікі», – адзначаюць аналітыкі.