18 верасня 2024, Серада, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ізраільцяне пакідаюць кабрыялеты з адчыненым дахам і ідуць на пляж – ніхто нічога не возьме»

«Ізраільцяне пакідаюць кабрыялеты з адчыненым дахам і ідуць на пляж – ніхто нічога не возьме»

Беларуска паказала сваю кватэру і расказала пра жыццё ў Хайфе.

У рубрыцы «Мая кватэра за мяжой» беларусы з розных краінаў паказваюць, у якіх кватэрах жывуць. На гэты раз CityDog.io зазірнуў у госці да беларускай сям'і, якая пераехала ў Хайфу.

«Жылі і ў цэнтры, і ля мора, але на гары лепш»

У мужа Насты габрэйскія карані. Пара надумала скарыстацца гэтым і амаль тры гады таму пераехала ў Ізраіль – «краіну з добрым кліматам, сонцам і морам». За гэты час сям'я паспела пажыць і каля самога мора, і ў цэнтры горада, а са студзеня гэтага года пераехала ў кватэру сярод лесу на гары.

– Наша першая кватэра была ўсяго за дзве хвіліны ад пляжу, але там быў стары дом і куча праблемаў, з гэтым звязаных: каналізацыя, трубы, электрычнасць, а яшчэ цвіль, волкасць і ржа, – расказвае Настасся. – Другая кватэра была даволі зручная ў размяшчэнні – на самай ажыўленай вуліцы. Усё побач, усюды можна дайсці пешшу або даехаць на самакаце ці скейтах. Але ад той кватэры таксама адмовіліся і пераехалі ў гэтую – на гары.

Настасся расказвае, што на гары больш камфортна праз клімат. Напрыклад, калі ля пляжу 30 градусаў, а на гары 27, то розніца вельмі адчувальная. Не трэба ўвесь час жыць з зачыненымі вокнамі і ўключаным кандыцыянерам.

– Тут халаднавата, прыемны ветрык, менш руху і машынаў, цішыня, зялёныя папугайчыкі лётаюць – увогуле, свая атмасфера. Можна сказаць, больш пенсіянерскія ўмовы, але нам з сабакамі добра.

Кватэра – 1200 $, камуналка – блізу 300 $

– Кватэра ў нас арэндная. Да набыцця далёка. Ды і ў цэлым мы яшчэ не вызначыліся, ці хочам заставацца жыць у Хайфе. Магчыма, захочацца пераехаць у іншы горад, ці ў пустыню, ці бліжэй да Егіпта, ці ў цэнтр, у Тэль-Авіў.

У пераводзе з шэкеляў у даляры пара плаціць 1200 $ за арэнду кватэры і блізу 300 $ за камуналку. Унутры ўсё засталося ад ранейшых жыхароў: і мэбля, і тэхніка (ажно да барбекю), і нават штучная трава на гаўбцы. Пры засяленні пара толькі набыла вялікі тэлевізар, павесіла свае фіранкі, расставіла расліны – і ўпусціла сабак.

Апроч самой кватэры ў распараджэнні кватарантаў таксама парковачнае месца на падземным паркінгу, а на асобным паверсе – нешта накшталт склепа ці каморы.

«У Ізраілі бяспечна, дзверы ніхто не зачыняе»

Праз асаблівасці размяшчэння на схіле гары ў кватэры з аднаго боку дома ёсць гаўбец на ўзроўні трэцяга паверха, а з другога боку – выхад ва ўласны ўнутраны дворык на ўзроўні зямлі.

– Увесь гэты прылеглы ўнутраны дворык на 120 метраў адносіцца толькі да нашай кватэры, у суседзяў выхаду на яго няма. З вуліцы патрапіць унутр таксама нельга праз двухметровыя платы, таму адчуваем сябе тут бяспечна. Тым больш што і ў кватэры ў нас свая ахова – шпіц і французскі бульдог, – усміхаецца Настасся. – З дзвярэй мы зачыняем толькі ўваходныя. А тыя, што вядуць у дворык, заўсёды адчыненыя, каб сабачкі маглі выходзіць, калі захочуць. У іх там басейн, так што яны могуць пайсці купацца, потым вярнуцца, пайсці назад паляжаць пад дрэвам, зайсці папіць – увогуле, бегаць туды-сюды, нават калі нас няма дома.

Настасся дадае, што ў гэтай мясцовасці ўсе людзі забяспечаныя, таму наўрад ці нехта захоча нешта скрасці з гаўбца ці з кватэры. Людзі адзін аднаму давяраюць: дамы зачыняюць толькі звонку, а ўнутры пад'езда, як правіла, дзверы не зачыненыя. Калі сыходзяць, спакойна могуць пакінуць ключы пад кілімком.

– Гэтак жа тут і з машынамі: ізраільцяне могуць пакідаць кабрыялеты з адкрытым дахам і ісці на пляж, пакідаць байкі з ключамі ў запальванні і сядзець у кавярні – ніхто нічога не возьме. Ці такі менталітэт, ці проста мне шанцуе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках