14 верасня 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Машынаў процьма»: Людзі масава бягуць з Данецкай вобласці

15
«Машынаў процьма»: Людзі масава бягуць з Данецкай вобласці

Прарасейскія жыхары часова акупаваных тэрыторый запанікавалі.

10 жніўня на мяжы Данецкай і Растоўскай вобласці ў кантрольна-прапускным пункце «Мацвееў Курган» зафіксаваная вялікая колькасць людзей.

Як паведамляюць мясцовыя паблікі, гэта чарга на выезд з Данецкай вобласці.

Тэлеграм-канал «Тыповы Данецк» апублікаваў відэа, на якім відаць ладная чарада людзей, а побач затор.

«Машынаў процьма... Так, так, торбу ў машыну людзі і ўсё...» – скардзіцца адна з жанчынаў на расейскай мове.

Цалкам верагодна, што ажыятаж на КПП звязаны з поспехамі ўкраінскага войска ў Курскай вобласці. Выглядае, што прарасейскія жыхары часова акупаваных тэрыторый запанікавалі, што расейцы перакінуць свае сілы на Куршчыну, а Данбас пакінуць украінцам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках