16 верасня 2024, панядзелак, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амаль руская»: рэклама курсаў беларускай мовы абурыла гарадзенцаў

11
«Амаль руская»: рэклама курсаў беларускай мовы абурыла гарадзенцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Падрабязнасці.

Школа "Тэрыторыя поспеху" ў Горадні прапанавала курсы беларускай мовы. Яе пазіцыянуюць як "амаль расейскую мову, дзе пішуць, як чуюць, і не атрымліваюць за гэта двойкі". Гэта абурыла гарадзенцаў, пра што яны напісалі ў сацсетках. Рэдакцыя Hrodna.life папрасіла выкладчыцу беларускай і расейскай мовы ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў пракаментаваць абвестку. Яна, дарэчы, напісаная па-расейску.

- Убачыце, як выглядае амаль расейская мова, дзе пішуць, як чуюць, і не атрымліваюць за гэта двойкі. <…> Беларуская арфаграфія, напрыклад, строга фанетычная, гэта значыць вымаўленне слоў вызначае іх напісанне. Гэтая ўласцівасць адрознівае беларускую ад двух сваіх сваякоў. Таксама ў беларускай шмат слоў, якія былі запазычаныя з польскай, - пішуць на сайце.

Таксама там адзначаюць, што беларуская мова – гэта "Песняры", "Сябры", "Верасы", Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. А тры мовы — беларуская, расейская, украінская — вельмі падобныя.

"Тэрыторыя поспеху" называе сябе "сучаснай адукацыйнай прасторай". Тут даюць урокі па школьных прадметах, рыхтуюць да іспытаў і ЦТ. Ёсць таксам заняткі для развіцця і "паслявурочка".

— Можна меркаваць, што такая пастаноўка пытання — "Убачыце, як выглядае амаль расейская мова, дзе пішуць, як чуюць, і не атрымліваюць за гэта двойкі" — не надта ўдалы жарт. Сур'ёзна да гэтага ставіцца і даваць нейкія навуковыя каментары не мае сэнсу, - распавяла выкладчыца.

Яна ўдакладняе, што гэта можа быць недарэчнай спробай рэкламнага ўздзеяння на аўдыторыю. Такое пазіцыянаванне не робіць мову прасцейшай і бяднейшай, уважае яна.

— Калі ацэньваць тэкст з пункту гледжання камунікатыўнага падыходу, дык абсалютна не зразумела, на якую мэтавую аўдыторыю — узрост, сацыяльнае паходжанне, нацыянальнае паходжанне і г.д. - ён разлічаны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках