У Курскай вобласці спалілі чарговую калону войска РФ
42- 10.08.2024, 17:33
- 62,990
Яшчэ адно падмацаванне не даехала.
Чарговая калона войска РФ, якая накіроўвалася на падмацаванне ў зону баявых дзеянняў у Курскай вобласці, дзе ўкраінскія войскі працягваюць прасоўвацца, не даехала да месца прызначэння. Яна была атакаваная на Курскай трасе, піша obozrevatel.com.
Цяпер у Сеціве актыўна распаўсюджваюць відэа гэтай падзеі. Імаверна, гэта калона чачэнскага спецпадраздзялення "Ахмат". Відэа руху іх вайсковай тэхнікі незадоўга да гэтага апублікавалі ў расейскіх пабліках.
На наступным відэа бачна, што былі пашкоджаныя сама меней два вайсковыя аўтамабілі. Дэталі аб колькасці ахвяр і дакладнай колькасці знішчанай тэхнікі пакуль невядомыя.
Нагадаем, раней вайсковая калона расейцаў была спалена ў ноч на 9 жніўня ў населеным пункце Акцябрскае, што пад Рыльскам (Курская вобласць, РФ). Як мяркуецца, удары наносіліся рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню HIMARS.