14 верасня 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал на Алімпіядзе-2024: Львоў «запісалі» ў склад Расеі

14
Скандал на Алімпіядзе-2024: Львоў «запісалі» ў склад Расеі

Памылку дапусціў афіцыйны тэлетранслятар.

У профілі ўкраінскай гімнасткі са Львова Марыі Высочанскай на афіцыйным сайце "Еўраспорт" паказалі, што горад належыць Расеі.

21-гадовая ўкраінка з'яўляецца капітанам нацыянальнай каманды Украіны па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях.

Пасля таго, як скандальныя скрыншоты разляцеліся па сацсетках, «Еўраспорт» выправіў профіль, прыбраўшы слова «Расея».

Варта адзначыць, што "Еўраспорт" з'яўляецца афіцыйным тэлетранслятарам Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках