У Курску, Курчатаве і Варонежы раздаліся магутныя выбухі
17- 11.08.2024, 8:18
- 32,526
Расейцы заявілі аб масаваным нападзе.
У ноч на нядзелю, 11 жніўня, у Курскай вобласці РФ было неспакойна. Мясцовыя жыхары заявілі аб масаваным ракетным нападзе, выбухі раздаваліся ў Курску і Курчатаве, у абласным цэнтры праз працу расейскай СПА адбыўся пажар, паведамляе «Обозреватель».
Часовы выканаўца абавязкаўі губернатара Куршчыны Аляксей Смірноў заявіў аб «працы СПА».
Курск
У Курску раздалася цэлая серыя гучных выбухаў. Відавочцы паведамлялі аб знішчэнні паветраных цэляў над горадам.
Прайшло яно не вельмі паспяхова - збітая расейскай СПА ракета ўпала на жылы дом, там успыхнуў пажар, пацвердзіў Смірноў.
Таксама папярэдне загарэліся некалькі аўто. На гэты момант вядома як мінімум пра 13 пацярпелых, з іх двое знаходзяцца ў цяжкім стане.
Жыхары іншых дамоў паведамлялі, што ад выбухаў у іх у кватэрах сыпалася тынкоўка.
Расейскія «ваенкары» заявілі аб абстрэле Курска з рэактыўных сістэм залпавага агню і нібыта збіцці расейскай СПА больш за 10 цэляў, сярод якіх былі і ракеты, і БПЛА.
Курчатаў
Жыхары горада-спадарожніка Курскай АЭС таксама паскардзіліся на серыю гучных выбухаў.
Варонеж
Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў заявіў, што на тэрыторыі рэгіёна ўпалі абломкі БПЛА. Чыноўнік паскардзіўся, што ў абласным цэнтры зафіксаваныя пашкоджанні адміністрацыйнага будынка і камунальнага аб'екта.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Звесткі аб пашкоджаннях удакладняюцца. Рэжым небяспекі нападу БПЛА ў рэгіёне захоўваецца. Праца па варожых дронах працягваецца. Аператыўная сітуацыя пад кантролем», - пісаў варонежскі губернатар.