Мінабароны Беларусі перакідае новую вайсковую тэхніку да мяжы з Украінай
68- 11.08.2024, 10:22
- 28,556
Адпраўленае яшчэ адно механізаванае злучэнне.
Мінабароны адпраўляе дадатковую вайсковую тэхніку да граніцы з Украінай у Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Мінабароны.
У Мінабароны заявілі, што падраздзяленні аднаго з механізаваных злучэнняў прыведзеныя ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні.
«Вайскоўцы ажыццяўляюць пагрузку вайсковай тэхнікі на чыгуначны транспарт і пачынаюць здзяйсненне маршу камбінаваным спосабам у прызначаныя раёны», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Нагадаем, 10 жніўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў аб узмацненні груповак войск на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках.
Да гэтага аб ліквідацыі ў паветранай прасторы Беларусі беспілотнікаў, якія нібыта былі запушчаныя Украінай, заявіў Аляксандр Лукашэнка.