Пуцін можа здацца
7- 11.08.2024, 12:58
- 14,720
Палкоўнік УСУ агучыў адзіную ўмову.
Падзеі ў Курскай вобласці не паўплываюць на перамоўную пазіцыю Крамля, але могуць змяніць сітуацыю на лініі фронту ва Украіне праз магчымае перагрупаванне расейскіх войск і перакідванне іх на іншыя кірункі.
Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў вайсковы эксперт, палкоўнік запасу Алег Жданаў у каментары заявы дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка аб магчымасці рэальных перамоў з Расеяй, калі яна ўсведамляе, што вайна ідзе не паводле плану.
З яго слоў, у выніку перагрупоўкі войск РФ некаторыя аператыўныя кірункі могуць стаць менш напружанымі, што дазволіць украінскаму войску хутчэй знясіліць ворага.
«Адзінае, што можа паўплываць на перамоўную пазіцыю Масквы - разгром яе войска на полі бою. Прычым дастаткова распляжыць нават не ўсе войскі, а падраздзяленні хаця б на адным кірунку», - мне складана сказаць, што меў на ўвазе Падаляк, калі казаў пра магчымасць перамоў», - паказвае эксперт.
Жданаў нагадаў, што падчас візіту ў Іран Шайгу паўтарыў асноўныя патрабаванні Пуціна да Украіны, уключаючы вывад войск з Херсонскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцей, зняцце санкцый з РФ, гарантыі неўступлення Украіны ў NATO і прызнанне Расеяй акупаваных украінскіх тэрыторый. Са слоў Жданава, менавіта так Масква бачыць умовы для пачатку перамоў з Кіевам.
«Толькі разгром на полі бою, які будзе суправаджацца калонамі палонных, уцёкамі расейскіх войск і абрынаннем фронту на адным аператыўным кірунку можа прымусіць Пуціна пагадзіцца на перамовы на аснове хаця б нейкіх кампрамісаў», - рэзюмаваў Жданаў.