СМІ: «Кадыраўцы» таемна ўклалі пагадненне з Украінай наконт Курскай вобласці
- 11.08.2024, 13:59
- 21,868
Расейскія прапагандысты абвінавачваюць кіраўніцтва Чачэніі ў сепаратарным пакце.
Расейскія вайсковыя блогеры сцвярджаюць, што кадыраўцы з падраздзялення «Ахмат» здрадзілі Расеі і ўдарылі ў спіну расейцам, спецыяльна пазбегнуўшы сутыкнення з УСУ падчас нападу на Курскую вобласць, піша dialog.ua.
Z-канал былога найміта ПВК «Вагнер» Alex Parker Returns атрымаў інфармацыю, паводле якой кадыраўцы выдатна ведалі аб наступленні ўкраінскага войска і свядома прапусцілі іх, негалосна ўклаўшы пакт узаемнага ненападу, маючы стасункі праз пасярэдніка Хусэйна Джамбетава, які ваяваў за УСУ, але пазней вярнуўся Чачэнію.
Кадыраўцы разумелі суадносіны сіл і не хацелі губляць сваіх байцоў, проста прапускаючы УСУ ўглыб Расеі.
«Пазл склаўся», - піша расейскі вайсковы прапагандыст і вінаваціць Кадырава ў здрадзе Расеі.
Цягам некалькіх апошніх дзён расейскія СМІ актыўна абвінавачваюць падраздзяленні «кадыраўцаў» ва ўцёках з мяжы. Яны не сталі ўступаць у бой, а проста пакінулі свае пазіцыі.