6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адчынілася танцпляцоўка для пенсіянераў

21
У Менску адчынілася танцпляцоўка для пенсіянераў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Яна знаходзіцца ў Серабранцы.

У сталічным мікрараёне Серабранка пачала працу танцавальная пляцоўка для тых, каму за 58–63. Пенсіянеры самі дапамагалі выбіраць месца, расказаў кіраўнік управы сацабароны адміністрацыі Ленінскага раёна Сяргей Яфіменка. Пра гэта пішуць «Менск-Навіны».

Танцпляцоўка знаходзіцца на тэрыторыі сталічнай гімназіі №28 імя Уладзіміра Караткевіча.

«Мы хацелі праводзіць гэтыя вечарыны яшчэ раней, але параіліся з нашымі ветэранамі і пастанавілі пачакаць, бо было вельмі горача. А таксама многія людзі бавілі час на лецішчах», – падкрэсліў Яфіменка.

Пакуль цёпла, танцавальныя вечарыны тут будуць праводзіць кожную пятніцу. Прыкладна з сярэдзіны верасня лакацыю перанясуць у Палац культуры Ленінскага раёна.

На пытанне, чаму для танцавальных вечароў вызначылі менавіта Серабранку, прадстаўнік адміністрацыі раёна адказаў, што гэта агульны выбар, раіліся з самімі пенсіянерамі.

У першую чаргу шукалі месца спакойнае, каб ніхто нікому не замінаў і кожны мог адпачыць. Важныя былі і камунікацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках