11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Жыхары Курскай вобласці і вайскоўцы тэрміновай службы «зліваюць» каардынаты кадыраўцаў

СМІ: Жыхары Курскай вобласці і вайскоўцы тэрміновай службы «зліваюць» каардынаты кадыраўцаў

За апошнія чацвёра сутак атрымана ад мясцовых жыхароў 98 паведамленняў пра іх месцазнаходжанне.

З пачатку аперацыі ў Курскай вобласці РФ OSINT-супольнасць InformNapalm атрымлівае ад мясцовых жыхароў каардынаты размяшчэння кадыраўцаў. Пра гэта паведамляе InformNapalm у нядзелю, 11 жніўня, у Telegram.

Адзначаецца, што за апошнія чацвёра сутак суполка атрымала ад мясцовых жыхароў Курскай вобласці 98 паведамленняў пра месцазнаходжанне кадыраўцаў. З трох і больш крыніцаў удалося пацвердзіць размяшчэнне 27 баевікоў, зазначаецца ў паведамленні.

InformNapalm паведамляе, што таксама атрымалі паведамленне ад вайскоўца расейскай тэрміновай службы, які дапамог выявіць пяць баевікоў з падраздзялення Ахмат-Расея. У абмен на гэта ён папрасіў паспрыяць здачы ў палон Сілам абароны Украіны, каб застацца жывым, сказана ў паведамленні.

Аднак, як піша выведная супольнасць, першаснай матывацыяй вайскоўца тэрміновай службы, які назваўся Антонам, была помста кадыраўцам. Паводле словаў расейскага вайскоўца, з траўня да жніўня кадыраўцы перыядычна прыходзілі ў казарму, дзе прымушалі вайскоўцаў тэрміновай службы выконваць дзеянні сэксуальнага характару і здзекаваліся з іх.

Антон адзначыў, што часцей за ўсё да іх прыходзіў кадыравец з імем Заур. З пачатку баёў у Курскай вобласці ён уцёк і схаваўся ў падлеску. Тэрмінавікі падалі каардынаты ягонага месцазнаходжання, паведамляе InformNapalm.

Акрамя гэтага, дзякуючы Антону ўсяго ўдалося выявіць яшчэ чатырох саслужыўцаў Заура, якія хаваліся ў іншых лакацыях у Курскай вобласці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках