20 верасня 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Blick: Швэйцарыі параілі заключыць дамовы з NATO

Blick: Швэйцарыі параілі заключыць дамовы з NATO

Краіна адмовіцца ад прынцыпу нейтралітэту?

Эксперты, прызначаныя прэзідэнткай Швэйцарыі Віёлай Амхерд для распрацоўкі новай палітыкі бяспекі, прапанавалі Берну падпісаць сакрэтныя пагадненні з NATO на выпадак вайны, паведамляе Blick пасля азнаямлення з дакументам да ягонай публікацыі.

У швэйцарскай гісторыі заўсёды былі «папярэднія сакрэтныя, неабавязковыя пагадненні, якія рэгулююць, што кожны дамоўны бок павінен падаць у кожным з меркаваных выпадкаў», сказана ў дакуменце, вытрымку з якога прывяла Blick.

«Сёння такія пагадненні (з NATO. – Заўвага) могуць тычыцца, напрыклад, пагрозы кіраванай зброяй вялікай далёкасці, буйнамаштабнай кібервайны супраць еўрапейскіх дзяржаваў або парушэнняў паветранай прасторы», – мяркуюць складальнікі дакумента.

Эксперты парэкамендавалі Швэйцарыі мацней зблізіцца з Еўразвязам і NATO, а таксама праводзіць больш вайсковых вучэнняў з краінамі блоку. Яны таксама заклікалі Берн змяніць закон аб ваеннай маёмасці, які забараняе дзяржавам NATO рээкспартаваць швэйцарскую зброю ва Украіну.

Швэйцарыя прытрымліваецца нейтралітэту ў знешняй палітыцы, гэты прынцып замацаваны ў яе Канстытуцыі. З 1815 года, калі быў заключаны Акт Венскага кангрэсу паводле вынікаў Напалеонаўскіх войнаў, Швэйцарыя афіцыйна прызнаная сусветнай супольнасцю нейтральнай дзяржавай.

У адпаведнасці з прынцыпам нейтралітэту Швэйцарыі забараняецца ўдзельнічаць ва ўзброеных канфліктах і ўступаць у якія-небудзь ваенныя хаўрусы.

Улады Швэйцарыі неаднаразова падкрэслівалі прыхільнасць да нейтралітэту, хоць дапускалі некаторыя адступленні ад гэтага прынцыпу. Напрыклад, у красавіку 2024 года краіна далучылася да еўрапейскага праекту ПРА Sky Shield. Таксама швэйцарскія вайскоўцы бяруць удзел у вучэннях NATO.

У чэрвені экс-прэзідэнтка Швэйцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заявіла, што, хоць Берн не настроены на ўступленне ў ЕЗ і NATO, гэтую магчымасць варта разгледзець у выпадку пагрозы для бяспекі краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках