16 лютага 2025, Нядзеля, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для Лукашэнкі ўсё скончыцца хутка»

23
«Для Лукашэнкі ўсё скончыцца хутка»

Украінскі афіцэр адказаў дыктатару.

Што чакае Лукашэнку, калі ён развяжа вайну супраць Украіны?

Пра гэта распавёў маёр запасу НГУ, ветэран расейска-ўкраінскай вайны Аляксей Гецьман у эфіры тэлеканала "Эспрэса".

“Можна з вялікай імавернасцю быць упэўненым, што найбліжэйшым часам дзеянні з тэрыторыі Беларусі супраць нас праводзіцца не будуць, асабліва па сушы. Бо ў адваротным выпадку мы можам выкарыстоўваць 51 артыкул статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб самаабароне і маем права атакаваць любыя вайсковыя аб'екты на тэрыторыі агрэсара. Для гэтага не трэба дадатковых дазволаў”, - паведаміў ён.

Са слоў маёра запасу НГУ, калі Лукашэнка палезе ў вайну, войска Беларусі будзе разбітае.

“Калі мы з нашымі партнёрамі дамовіліся не выкарыстоўваць пэўныя віды ўзбраення, то з уласным узбраеннем, прабачце, мы кіруемся артыкуламі міжнароднага права, то бок статутам ААН.

Лукашэнка зразумее, што калі ён палезе са сваёй тэрыторыі, і з Беларусі будзе хоць нешта зроблена, не толькі нешта прыляціць, то мы адразу будзем адказваць ударам. Ён бачыць цяпер, што калі Украіна нанясе ўдар у адказ, беларуская войска пры ўсіх яго магчымасцях будзе разбітае вельмі хутка», – рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках