16 лютага 2025, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яны надумалі сплавіць Пуціна»

6
«Яны надумалі сплавіць Пуціна»

У Расеі ўжо саспеў генеральскі бунт.

Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон выказаў меркаванне, што канфлікты паміж ФСБ і войскам Расеі дасягнулі новай стадыі, і ў РФ ужо саспеў генеральскі бунт.

Шмат якія расейскія генералы, якіх у апошні час масава затрымлівае Пуцін, выказваюць незадаволенасць з нагоды паводзін свайго «генералісімуса». Замест таго, каб працягваць нажывацца на ваенных дзеяннях, яны апынаюцца за кратамі.

«Яны надумалі сплавіць Пуціна. Вядома ж, Герасімаў і ГРУ Генштаба РФ ведалі, што аперацыя (у Курскай вобласці - рэд.) будзе, калі нават я ведаў пра гэта. Ішла канкрэтная падрыхтоўка. Гэта схаваць немагчыма. Нашыя рыхтаваліся не дзень і не два. У падрыхтоўцы былі задзейнічаны тысячы людзей, а гэта абавязкова цягне за сабой выцекі. Герасімаў і іншыя генералы наўмысна не сказалі Пуціну пра аперацыю», – заявіў аналітык падчас супольнага стрыму з Васілём Галаванавым, запіс якога можна паглядзець на YouTube-канале «Дзмітрый Гардон».

Са слоў экспэрта, аналагічныя падзеі адбываліся ў 1937-39 гадах у СССР, калі была арыштаваная вялікая колькасць савецкіх генералаў за тупасць і няўменне ваяваць, а таксама за страшную карупцыю. У той перыяд Сталін рукамі НКУС учыніў беспрэцэдэнтны ўдар па войску. Былі ліквідаваныя тры маршалы Савецкага Саюза: Блюхер, Ягораў і Тухачэўскі, а разам з імі расстралялі астатняе кіраўніцтва Чырвонай арміі, зачысціўшы ўсю вертыкаль.

Таксама Гардон выказаў упэўненасць у тым, што расейскія генералы, якія ўвайшлі ў кантакт з заходнімі спецслужбамі, зліюць Курскую вобласць і, магчыма, яшчэ нейкія тэрыторыі РФ.

«Пуцін занурыцца ў памыі, страціць рэйтынг, і ў Расеі пачнуцца пратэстныя рухі. Пад шумок нашы пачнуць біць заходнім узбраеннем па аэрадромах і ўсім астатнім. І Пуціну гамон. Такім чынам, мой прагноз аб заканчэнні вайны сёлета становіцца ўсё больш выразным, адчувальным і зразумелым», - сказаў журналіст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках