12 лютага 2025, Серада, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне на буйным хабары злавілі намесніка міністра энэргетыкі

12
Ва Украіне на буйным хабары злавілі намесніка міністра энэргетыкі

Яму "занеслі" паўмільёна даляраў.

Служба бяспекі і Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро затрымалі намесніка міністра энэргетыкі Украіны паводле падазрэння ў атрыманні хабару на паўмільёна даляраў. Пра гэта паведамляе СБУ ў панядзелак, 12 жніўня.

Са звестак крыніц New Voice у праваахоўных органах, гаворка ідзе пра Аляксандра Хейлі.

Карупцыйную схему выкрылі пры садзейнічанні міністра энэргетыкі, зазначаецца ў паведамленні.

Са звестак следства, яго намеснік паабяцаў кіраўнікам дзяржпрадпрыемстваў Львоўска-Валынскага вугальнага басейна бесперашкодна перадаць у карыстанне ўнікальнае і дэфіцытнае абсталяванне з шахт Пакроўскага раёна Данецкай вобласці.

Каб атрымаць дазвол на эвакуацыю абсталявання з зоны баявых дзеянняў, прадстаўнікі галіны звярнуліся да намесніка міністра энэргетыкі вясной 2024 года. Аднак чыноўнік пачаў патрабаваць грошы за вываз тэхнікі, паведамляе СБУ.

Да схемы ён прыцягнуў прыватнага энергатрэйдара, кіраўніка энергетычнай кампаніі з Мікалаеўскай вобласці і кіраўніка здабывальнага прадпрыемства з Данецкай вобласці. Перадача хабару адбывалася праз суўдзельнікаў.

У НАБУ дадалі, што сродкі павінны былі перадавацца пяццю часткамі па 100 тысяч даляраў на кожнай сустрэчы. Падчас перадачы трэцяй раты хабару фігурантаў выкрылі “на гарачым”.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках