РФ прымусова адпраўляе «моладзевыя атрады» з акупаваных тэрыторый у Курскую вобласць
5- 12.08.2024, 12:23
- 9,632

Каб потым выкарыстоўваць гэта ў прапагандысцкіх мэтах.
Пасля пачатку інтэнсіўных баявых дзеянняў у Курскай вобласці расейскія ўлады робяць спробы прыцягнуць украінцаў з часова акупаваных тэрыторый, ствараючы так званыя "моладзевыя атрады". Са звестак Цэнтра нацыянальнага супраціву, асноўная мэта гэтых дзеянняў - стварыць прапагандысцкую карцінку.
На захопленых тэрыторыях Украіны арганізуюцца "моладзевыя атрады", якіх пад відэакамеры пакуюць у аўтобусы і адпраўляюць на тэрыторыю Курскай вобласці, каб затым выкарыстоўваць гэтыя кадры ў прапагандысцкіх матэрыялах.
Сяргей Дабравольскі, калабарант з Данецкай вобласці і кіраўнік так званай рэгіянальнай арганізацыі "Маладая рэспубліка", паведаміў, што плануецца адправіць у Расею не менш за сто маладзёнаў. Аднак ён прызнаў, што дасягнуць гэтага пакуль не ўдалося.
Акрамя таго, у ЦНС адзначылі, што на часова акупаваных тэрыторыях акупанты праводзяць невялікія мітынгі, на якіх расейскія чыноўнікі і акторы паказваюць падтрымку насельніцтва Курскай вобласці.