Як жыхары Курскай вобласці РФ сустракаюць УСУ
42- 12.08.2024, 13:49
- 76,032
Відэафакт.
У Сеціве з'явілася відэа, на якім бачна, як мясцовае насельніцтва Курскай вобласці сустракае байцоў УСУ.
Аўтамабіль з абаронцамі Украіны спыніўся, каб спытаць у дзвюх паджылых жанчын, ці не крыўдзіць іх хто-небудзь. Яны, у сваю чаргу, папрасілі іх падвезці. Прычым расейка размаўляла па-ўкраінску.
“Я хоць і не ўкраінка, але па-ўкраінску размаўляю”, - сказала яна.
На словы ўкраінскага вайскоўца "Слава Украіне" яна з усмешкай адказала "Слава".