10 лютага 2025, панядзелак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Бранятэхніка УСУ прасунулася на 22 кіламетры на ўсход ад Суджы

1
BILD: Бранятэхніка УСУ прасунулася на 22 кіламетры на ўсход ад Суджы

Украінскіх вайскоўцаў заўважылі на паўднёвым усходзе, каля вёскі Гір'і.

Пачаўшы ўварванне ў Курскую вобласць, УСУ наступалі ў раёне горада Суджа ўздоўж аўтадарогі 38К-004, а таксама з поўдня і поўначы.

Аднак цяпер украінскіх вайскоўцаў заўважылі за 22 км на паўднёвы ўсход, каля вёскі Гір'і. Там праходзіць дарога з Суджы на слабаду Белая - райцэнтр Белаўскага раёна, піша BILD.

“БТР-4 УСУ ў сяле Гір'і, за 22 км на паўднёвы ўсход ад Суджы Курскай вобласці. Няясна, як ён туды даехаў, але рухаўся па дарозе з Белай у кірунку Суджы. Так што тут шмат што магчыма, асабліва на фоне паведамленняў РФ аб набліжэнні ўкраінцаў да Белай учора раніцай», - напісаў экспэрт выдання аналізуючы адкрытыя звесткі Юльян Рэпкэ.

У нядзелю кіраўнік Белаўскага раёна Мікалай Валабуеў запісаў зварот з райцэнтра, заявіўшы, што раней туды зайшла ўкраінская дыверсійна-выведвальная група. Выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведамляў, што расейскім вайскоўцам «удалося сітуацыю стабілізаваць, цяпер у Бялоўскім і Абаянскім раёнах няма ніякіх баявых сутыкненняў». Аднак ужо сёння ў Бялоўскім раёне абвешчаная эвакуацыя цывільных грамадзян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках