11 лютага 2025, aўторак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за пазыкі прадаецца вялізная камяніца

6
У Менску за пазыкі прадаецца вялізная камяніца

Дзе знаходзіцца дом, і колькі ён каштуе.

У сталіцы выставілі на таргі дом плошчай амаль 400 квадратных метраў. Вялізны палац прадаецца за пазыкі ўласніка на пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне", піша realt.by.

Дом размяшчаецца на вуліцы Ушацкай, 12. Гэта - тэрыторыя сядзібнай забудовы ў мікрараёне Навінкі, побач з Даўгінаўскім трактам. У перспектыве непадалёк узвядуць шматкватэрныя жылыя дамы Паўночнага Берага.

Камяніца, мяркуючы з дакументаў, была пабудаваная ў пачатку "нулявых". Дом складаецца з чатырох узроўняў. У склепе знаходзяцца памяшканні для заняткаў фізкультурай, затым ідуць два жылыя паверхі са шматлікімі пакоямі, а таксама бібліятэкай, кабінетам і гардэробнымі. На чацвёртым узроўні размясцілася мансарда.

Агульная плошча каменнага дома з дахам з металадахоўкі складае 388 квадратных метраў, жылая — 194 квадратныя метры.

Дом стаіць на пляцы плошчай 19 сотак. Прызначэнне зямельнага пляцу - для размяшчэння аб'ектаў сядзібнай забудовы. На пляцы ёсць гаспадарчыя пабудовы.

Таргі прызначаны на 29 жніўня. Яны пройдуць у электроннай форме. Для ўдзелу ў аўкцыёне трэба ўнесці задатак сумай 230 тысяч рублёў.

Пачатковы кошт дома - 2,3 мільёна рублёў (736 тысяч даляраў).

Сярод абцяжаранняў - іпатэка і забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках