СМІ: Наступ УСУ шакаваў Пуціна
15- 12.08.2024, 14:10
- 13,030

У Курскай вобласці ўжо некалькі дзён запар пануе хаос.
Раптоўная атака ўкраінскіх войскаў на Курскую вобласць шакавала кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна і вайсковае кіраўніцтва краіны-агрэсаркі.
Як піша Bild, Узброеныя сілы Украіны нястомна ціснуць на супраціўніка дронамі, ракетамі і артылерыяй. Расейцы былі змушаныя выклікаць падмацаванне, але пакуль што гэта ворагу не дапамагло. Пры гэтым, на думку аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны, украінскае прасоўванне ўсё ж можа запаволіцца.
Выданне зазначае, што ў Курскай вобласці ўжо некалькі дзён запар пануе хаос. Расейскія ўлады публічна паведамляюць аб нібы паспяховай і добраахвотнай эвакуацыі мясцовага насельніцтва.
Крыніца сярод украінскіх сілавікоў раскрыла, што аперацыя ў Курскай вобласці мае на мэце «дэстабілізаваць Расею».
«Мы ідзём у наступ. Задзейнічаны тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў. Мэта - разгрупаваць пазіцыі супраціўніка, нанесці яму максімальныя страты і дэстабілізаваць сітуацыю ў Расеі», - падзяліўся суразмоўца.