12 лютага 2025, Серада, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прадаюць на інтэрнэт-барахолцы каціныя вусы

12
Беларусы прадаюць на інтэрнэт-барахолцы каціныя вусы

Як іх можна выкарыстоўваць?

Некалькі аб'яў аб продажы каціных вусоў з'явілася нядаўна на беларускай інтэрнэт-барахолцы "Куфар". Абодва прадаўцы - з Гомельскай вобласці, піша zerkalo.io.

Адзін з іх прадае вусы за 35 рублёў, у другога можна купіць коштам перасылкі. У абедзвюх аб'явах пазначана, што гэта "матэрыялы і інструменты для рукадзелля".

Адзначаецца, што вусы сабраныя падчас лінькі. У адным выпадку іх стан паказаны як новы, у іншым - ужываны.

На іншых падобных пляцоўках таксама сустракаюцца падобныя аб'явы. Там у апісанні тавару сказана, што каціныя вусы могуць спатрэбіцца не толькі для рукадзелля, але, напрыклад, для вырабу малюсенькай цацачнай гітары, тонкіх пэндзляў для малявання выразных ліній, таксама яны прымяняюцца ў валянні з воўны, для нашэння ў партманэце ў якасці магніту для грошай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках