16 лютага 2025, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы адказалі Лукашэнку

9
Украінскія вайскоўцы адказалі Лукашэнку

Дыктатару ўказалі на недастасаванні ў ягоным бачанні падзей.

На днях Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў нібы парушэнні паветранай прасторы Беларусі, дыктатару здаліся дзясяткі дронаў.

Спікер аператыўна-тактычнай групоўкі УСУ «Поўнач» Вадзім Мыснік заявіў у эфіры «Радыё Свабода», што Менск павінен разбірацца з РФ, бо менавіта расейскія ўдарныя дроны лёталі па маршруце праз Беларусь. З ягоных слоў, такія маршруты расейскіх БПЛА фіксаваліся ў апошні час.

«Яны там у сябе могуць збіваць нешта ў сваім паветры, бо апошнія дні, тыдзень таму, два тыдні, фіксавалася неаднаразова, калі менавіта расейскія ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты па такіх маршрутах праз Чарнігаўшчыну і далей на Беларусь заходзілі. Такія выпадкі былі. Таму што і як у іх там лятае - яны павінны разбірацца паміж сабой з Расеяй», - сказаў Вадзім Мыснік.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках