Сілавікі затрымалі беларуса, які прыехаў з Польшчы ў адпачынак да сваякоў
16- 12.08.2024, 16:43
- 19,544

За ўдзел у пратэстах.
Сілавікі затрымалі беларуса, які прыехаў з Польшчы на радзіму ў адпачынак да сваякоў, паведамляе набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
У «пакаянным» відэа беларус кажа, што стала жыве і працуе ў Польшчы. Яго таксама прымусілі назваць свой заробак у суседняй краіне.
Мужчына прыехаў у Беларусь у адпачынак да сваякоў і быў тут затрыманы. Як кажа ён сам у роліку, за тое, што хадзіў на мітынгі і пісаў у сацсетках “негатыўныя каментарыі” на адрас сілавікоў і ўладаў.
У якім статусе знаходзіцца затрыманы і па якіх артыкулах яго абвінавачваюць - невядома.