У Бабруйску за пазыкі прадпрыемства на таргі выставілі незвычайны лот
4- 12.08.2024, 17:24
- 9,392
tut.by_t.jpg)
Гэта можа падацца дзіўным.
На сайце «БелЮрЗабеспячэння» з'явіўся вельмі незвычайны лот. У Бабруйску выстаўленая на продаж дзейная цагляная дымавая труба, якая належыць мясцоваму камунальнаму прадпрыемству «Цеплаэнэргетыка».
За яе ВПІ Магілёўскай вобласці разлічвае атрымаць 19,6 тысячы рублёў.
Труба знаходзіцца ў Бабруйску на вуліцы Сілікатнай, 1. Уладальнік збудавання ўважаецца за завінавачанага, а труба размешчаная на тэрыторыі прадпрыемства плошчай 0,2159 га.
Арганізатары таргоў паведамілі, што аўкцыён назначаны на 27 жніўня. Для ўдзелу неабходна занесці задатак у суме блізу 2 тысяч рублёў. Аб тым, як можна выкарыстоўваць аб'ект пасля куплі, інфармацыі няма.