Сырскі: УСУ кантралююць амаль 1000 кв. км у Курскай вобласці
23- 12.08.2024, 18:36
- 26,574

Украінскія абаронцы працягваюць наступальную аперацыю на тэрыторыі РФ.
Украінскія абаронцы працягваюць аперацыю ў Курскай вобласці. Пад іх кантролем блізу тысячы квадратных кіламетраў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву гетмана УСУ Аляксандра Сырскага падчас Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.
«Працягваем правядзенне наступальнай аперацыі на тэрыторыі Курскай вобласці. На гэты момант пад нашым кантролем знаходзіцца блізу тысячы квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ», - распавёў Сырскі.
З ягоных слоў, групоўкі ўкраінскіх абаронцаў працягваюць выконваць пастаўленыя задачы. Баі ідуць практычна па ўсім фронце. Пры гэтым сітуацыя на полі бою - пад кантролем УСУ.
У адказ на такі даклад прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў генерала падзякаваць украінскім абаронцам за стойкасць і смеласць.