Зяленскі: Мы закончым гэтую вайну так, як трэба Украіне
3- 12.08.2024, 20:04
- 6,604

Відэа.
Украіна закончыць вайну з расейскімі акупантамі на сваіх умовах. Сярод іншага ўкраінскай дзяржаве будзе вернутая бяспека.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на Украінскім маладзёвым форуме 2024.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што сёння, 12 жніўня, – дзень украінскай моладзі. На гэтым фоне ён павіншаваў усіх, хто адчувае сябе маладым.
«Ад імя нашай дзяржавы магу паабяцаць самае галоўнае: ва Украіны, нягледзячы на жорсткія абставіны вайны, не будзе страчанага праз вайну пакалення. Мы закончым гэтую вайну так, як трэба Украіне, і вернем бяспеку нашай дзяржаве», – падкрэсліў Зяленскі.
Ён дадаў, што ў маладых пакаленняў ва Украіне заўсёды будзе магчымасць рэалізаваць свае таленты, адчуць сябе патрэбнымі, забяспечыць сям'ю і даць адукацыю дзецям.
«Гэта ўсё – фундаментальныя рэчы, якія мы павінны забяспечыць і забяспечым», – адзначыў прэзідэнт.