11 лютага 2025, aўторак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбылося звышхуткае злачынства

8
У Менску адбылося звышхуткае злачынства

Скралі за 30 секундаў, вярнулі за гадзіну.

У Менску адбылося незвычайнае злачынства, вельмі падобнае на эпізод са спідрану (спробы прайсці камп'ютарную гульню як мага хутчэй): жанчына пакінула ля пад'езда сумку з масажным сталом, і літаральна праз 30 секундаў яе скралі. Але ўжо праз гадзіну злодзея знайшлі і вярнулі маёмасць гаспадыні, расказалі ў міліцыі.

38-гадовая мянчанка, прафесійная масажыстка, выправілася на дом да кліента і ўзяла спецыяльны раскладны стол. Яна ненадоўга пакінула цяжкую торбу з ім ля пад'езда, пакуль падганяла свой аўтамабіль бліжэй, а вярнуўшыся, не знайшла сваёй маёмасці, паведамляе «Люстэрка».

Высветлілася, што чужую рэч забраў сабе 56-гадовы сусед жанчыны. Ён убачыў пакінутую без нагляду вялікую торбу, але не стаў чакаць яе ўладальніка або прадпрымаць захады для яго пошуку, а папросту панёс з сабой.

Паміж сыходам жанчыны і крадзяжом прайшло менш за хвіліну, мяркуючы з відэа – усяго 30 секундаў. А ад паступлення заявы да затрымання фігуранта – усяго блізу гадзіны. Маёмасць вернутая гаспадыні.

Распачатая крымінальная справа за крадзеж.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках