16 лютага 2025, Нядзеля, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Уладзіміры машына без кіроўцы наехала на семярых дзяцей

У расейскім Уладзіміры машына без кіроўцы наехала на семярых дзяцей

Усе дзеці былі дастаўленыя ў лякарню.

Ва Уладзіміры аўтамабіль Chevrolet Lacetti, за стырном якога не было кіроўцы, здзейсніў наезд на некалькіх дзяцей. Пра гэта паведаміла прэс-служба рэгіянальнай управы МУС.

ДТЗ адбылося 12 жніўня на вуліцы Міру.

«Прыпаркаваны ў непасрэднай блізкасці ад ходнікаў аўтамабіль "Шэўрале Лачэці", без кіроўцы, з нявызначаных прычынаў пачаў самаадвольны рух, у выніку чаго адбыўся наезд на групу дзяцей 7–8 гадоў, якія знаходзіліся на ходніках», – гаворыцца ў паведамленні.

У выніку сямёра дзяцей былі дастаўленыя ў лякарню.

Паводле звестак Следчага камітэта, у момант аварыі дзеці накіроўваліся ў дзіцячы цэнтр і іх суправаджалі дарослыя. Следчыя распачалі працэсуальную праверку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках