16 верасня 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом: Пуцін у роспачы

4
Белы дом: Пуцін у роспачы

У ЗША ацанілі рызыкі вайсковага супрацоўніцтва Расеі і КНДР.

Расея паглыбляе супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй, што нясе небяспеку не толькі для Украіны, але і для краін Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна. У абдымкі Пхеньяна Маскву падштурхоўвае адчайнае запатрабаванне Расеі ў дапамозе і ўзмацненні вайсковага патэнцыялу.

Гэтае збліжэнне выяўляецца ў тым, што Расея ўжо выкарыстоўвае для ўдараў па Украіне балістычныя ракеты паўночнакарэйскай вытворчасці. Аб гэтым заявіў каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі падчас брыфінгу.

Адказваючы на пытанне аб магчымым прымяненні Расеяй у вайне супраць Украіны балістычных ракет, якія вырабляюцца ў КНДР, ён заявіў, што РФ узмацняе супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй з-за "роспачы", якая ахапіла расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

“Пуцін у роспачы. Ён адчайна мае патрэбу ў дапамозе і вайсковым патэнцыяле, таму што экспартны кантроль і санкцыі фактычна ператварылі ўсю ягоную эканоміку, якая была да гэтай вайны, у эканоміку вайсковага часу”, – падкрэсліў Кірбі.

У пошуках дапамогі расейскі дыктатар змушаны звяртацца да такіх краін, як Паўночная Карэя і Іран.

Пры гэтым Кірбі не змог пацвердзіць, што для нядаўняй атакі на Кіеў Расея выкарыстала менавіта паўночнакарэйскія ракеты. Аднак зазначыў, што Масква разлічвае на вайсковую дапамогу ад КНДР, і што ўзмацненне такога супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі нясе пагрозу не толькі для Украіны.

«Цалкам відавочна, што вайсковае супрацоўніцтва паміж Паўночнай Карэяй і Расеяй небяспечнае для народа Украіны, паколькі гэтыя ракеты працягваюць атакаваць украінскія гарады і энэргетычную інфраструктуру, але гэта таксама небяспечна для Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна і ўсялякае яго развіццё будзе мець наступствы для бяспекі краін у гэтым рэгіёне», - адзначыў ён.

У той жа час прадстаўнік Белага дома запэўніў, што ЗША і саюзнікі будуць прыкладаць патрэбныя намаганні, каб палепшыць сітуацыю на фоне такога супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках