10 верасня 2024, aўторак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рэпетавала ядзерныя ўдары па Кітаю, Ірану і КНДР

12
Расея рэпетавала ядзерныя ўдары па Кітаю, Ірану і КНДР

З'явіўся поўны спіс краін.

Згодна з сакрэтнымі дакументамі Мінабароны Расеі за 2008-2014 гады, расейскі флот адпрацоўваў нанясенне ракетна-ядзерных удараў па буйных гарадах і аб'ектах краін NATO на выпадак поўнамаштабнай вайны з Захадам.

Але ў спісе для патэнцыйных удараў, акрамя дзяржаў NATO, ёсць і цяперашнія хаўруснікі Крамля, паведамляе выданне Financial Times.

Так, на закрытых прэзентацыйных мапах для афіцэрскага складу Расеі, якія крыніцы Financial Times называюць «няпоўнымі», у якасці цэляў сярод празаходніх краін выбраныя Эстонія, Нарвегія, Нямеччына, Францыя, Вялікая Брытанія, Румынія, Балгарыя, Турцыя і Японія.

Акрамя іх, як відаць на мапе, Крэмль таксама абазначыў гарады і вайсковыя аб'екты хаўрусных Ірана, Кітая і Паўночнай Карэі. Ёсць у спісе і Азербайджан.

Financial Times адзначае, што ў закрытых расейскіх дакументах гаворыцца аб перавагах ужывання ядзернай зброі на ранняй стадыі канфлікту з вышэйназванымі краінамі. Таксама ў іх акцэнтуецца ўвага на магчымасць расейскіх караблёў несці ядзерную зброю.

«Высокая манеўранасць флоту дазваляе наносіць раптоўныя і масаваныя ўдары з розных кірункаў», – напісана ў адным з дакументаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках