Крамлёўскія чыноўнікі «моцна непакояцца» праз прарыў УСУ ў Курскай вобласці
9- 14.08.2024, 20:58
- 12,566
Спачатку яны не ўспрымалі сітуацыю сур'ёзна.
Настроі ў расейскай уладзе сталі «моцна трывожнымі» пасля паспяховага нападу УСУ ў Курскай вобласці, паведамляе расейскі рэсурс «Верстка» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле звестак СМІ, спачатку крамлёўскія чыноўнікі не ўспрымалі сітуацыю ў Курскай вобласці сур'ёзна.
Цяпер, паводле звестак журналістаў, яны называюць атаку УСУ на рэгіён чыннікам, які паўплывае на магчымасць мірных перамоваў.
«Пры гэтым у нас Мінабароны кажа адно, мы гэта публічна транслюем, а самі чытаем ваенкараў і як яны х**сосяць (кіраўніка Генштаба краіны-агрэсаркі РФ Валерыя – рэд) Герасімава і пішуць, што мы не кантралявалі сітуацыю ў вобласці першыя два дні», – расказаў сенатар, блізкі да абароннага камітэта Рады Федэрацыі.
Суразмоўца выдання заявіў, што цяпер «настроі сталі моцна трывожнымі» сярод крамлёўскіх чыноўнікаў. Пры гэтым ён згадаў «пра асцярожны аптымізм» у людзей з ягонага атачэння праз магчымы рост колькасці кантрактнікаў.