У Літве памежнікі вылавілі 19-літровую бутэльку з беларускімі цыгарэтамі
4- 14.08.2024, 21:51
- 7,202
Фотафакт.
Літоўскія памежнікі патрулявалі мяжу недалёка ад Друскінінкая і заўважылі падазроны прадмет, які захраснуў у гразі. Гэта была 19-літровая пластыкавая бутэлька, паведаміла памежная служба Літвы.
Унутры бутэлькі знаходзілася 180 пачкаў беларускіх цыгарэтаў.
Падобная кантрабанда ўсплыла ў Лаздзійскім раёне. Пакет шчыльна загарнулі ў чорную поліэтыленавую плёнку і прымацавалі да металічнага каркаса, а на кутах зрабілі нешта накшталт вёслаў. Памежнікі мяркуюць, што такая канструкцыя павінна была лепш пераадольваць перашкоды на працягу Нёмана.
Гэты груз складаўся з 1000 пачкаў беларускіх цыгарэтаў.